2025 г. — 80 гадоў з часу адкрыцця Высокаўскай сярэдняй школы імя М. М. Рудэнкі (Камянецкі р-н; 1945)
Горад Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці прайшоў вялікі гістарычны шлях. На пачатку ХХ ст. у горадзе дзейнічала трохкласнае вучылішча, у 1912 г. пераўтворана ў двухкласнае з пяццю групамі. Пасля 1921 г., калі Высокае ўвайшло ў склад Польшчы, пачалі функцыянаваць дзве школы: адна для праваслаўных і католікаў, другая — для яўрэяў. Размяшчаліся школы ў прыстасаваных памяшканнях, арандаваных кватэрах. На сродкі насельніцтва і з дапамогай улад у 1938 г. быў узведзены трохпавярховы будынак сямігадовай школы.
2025 г. — 90 гадоў з часу адкрыцця сямігадовай польскай школы імя Пілсудскага ў г. Кобрыне (1935), якая з цягам часу стала ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Кобрына»
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Кобрына» — адна са старэйшых навучальных устаноў Кобрыншчыны. Падмурак будучай школы быў закладзены ў 1926 г., аднак летапіс навучальнай установы вядзецца з 1935 г., калі быў уведзены ў эксплуатацыю асноўны корпус. Гэта была агульнаадукацыйная сямігадовая польская школа імя Пілсудскага для заможных гараджан.
2025 г. — 125 гадоў з часу першага згадвання пра школу ў в. Гарадзец (Кобрынскі р-н; 1900)
Гісторыя школы ў в. Гарадзец Кобрынскага раёна бярэ свой пачатак з 1900 г., калі была пабудавана пачатковая школа. У канцы 1914 г. школа з пачатковай аднакласнай ператварылася ў двухкласную пачатковую. У часы Першай сусветнай вайны многія жыхары выязджалі з Гарадца, таму школа прыпыніла сваю работу.
2025 г. – 120 гадоў з часу першага згадвання пра школу ў вёсцы Імянін Кобрынскага раёна (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Імянінская сярэдняя школа»; 1905)
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Імянінская сярэдняя школа» (в. Імянін, вул. Школьная, д. 49) — адна з найстарэйшых школ Кобрынскага раёна. Упершыню згадваецца ў Памятнай кніжцы Гродзенскага епархіяльнага вучылішчнага савета ў 1905 г. Гэта была аднакласная царкоўна-прыходская школа, дзе навучалася 37 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак. Загадчыкам школы і законанастаўнікам быў святар Аляксандр Паўлавіч Вятчанінаў.
2025 г. — 120 гадоў з часу першага згадвання пра школу ў в. Павіцце (Кобрынскі р-н; 1905)
Першая школа на тэрыторыі в. Павіцце была адкрыта ў 1905 г. Гэта было аднакласнае народнае вучылішча, будынак якога знаходзіўся недалёка ад сучаснай школы. У вучылішчы быў адзін класны пакой, колькасць вучняў — каля 70, навучаліся тры групы дзяцей.
2025 г. — 60 гадоў з часу стварэння дзяржаўнай ўстановы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Маларыцкага раёна» (1965)
Фізкультура і спорт у СССР займалі важнае месца ў жыцці савецкага грамадства. Гэтай сферы надавалася вялікая ўвага на самым высокім дзяржаўным узроўні. Спартыўнае выхаванне дзяцей і моладзі дасягнула значных вынікаў. У жніўні 1965 г. сваю працу пачала Маларыцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Першым дырэктарам школы быў Уладзімір Якаўлевіч Серада.
25 верасня 2024 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксандравіча Кульшы (1974), мастака, педагога
Павел Аляксандравіч Кульша нарадзіўся 25 верасня 1974 г. у г. Слуцку Мінскай вобласці. Яго маці, Зінаіда Іванаўна Кульша, працавала навуковым супрацоўнікам, загадвала навукова-асветніцкім аддзелам у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Павел закончыў Брэсцкую дзіцячую мастацкую школу (1992), педагагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання з дадатковай спецыяльнасцю выяўленчае мастацтва» (1997).
2024 г. — 70 гадоў з часу адкрыцця дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г. Кобрына» (1954)
Дзіцячая школа мастацтваў г. Кобрына — гэта дзяржаўная ўстанова адукацыі ў сферы культуры, якая рэалізуе адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
2024 г. — 60 гадоў з часу заснавання Маларыцкай дзяржаўнай дзіцячай школы мастацтваў (1964)
Гісторыя Маларыцкай дзіцячай музычнай школы бярэ свой пачатак у 1964 г., калі яна функцыянавала як філіял Кобрынскай дзіцячай музычнай школы і адразу ж прыцягнула 20 навучэнцаў.
Афіцыйна школа ў г. Маларыце была адкрыта рашэннем Брэсцкага аблвыканкама з 1 верасня 1965 г. На той час ужо было 67 навучэнцаў. Першым дырэктарам быў Л. П. Вінаградаў. Для размяшчэння ўстановы быў выдзелены былы будынак Дома піянераў і школьнікаў. Былі створаны класы баяна, акардэона і фартэпіяна.
2 снежня 2023 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Андрэя Раманавіча Васілюка (1888–1956), педагога, загадчыка рускай пачатковай школай у г. Брэсце (1921–1939)
Андрэй Раманавіч Васілюк нарадзіўся 2 снежня 1888 г. у в. Здзітава Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер у межах г. Жабінка Брэсцкай вобласці). З дзяцінства хлопчык адрозніваўся дапытлівасцю, імкненнем да ведаў і кніг. Услед за Здізтаўскай пачатковай школай скончыў пачатковую школу павышанага тыпу ў мястэчку Супрасль Беластоцкага павета і Свіслацкую настаўніцкую семінарыю.